|
Беларусь! Колькі у гэтым слове чысціні і
свету, пяшчоты і дабрыні.
Беларусь
– родная краіна, у якой нарадзіліся мы з вамі – зямля, на якой
пасадзіў нас Сваей рукой Сам Бог. Вы толькі ўявіце, што калісьці,
калі мы яшчэ былі ў планах Бога, калі толькі Ен думаў, якімі нас
стварыць: з якім колерам твару, вачэй, валасоў - Ен ужо тады
дакладна ведаў, дзе трэба, каб мы нарадзіліся, у якой краіне і ў які
час…
Бог
нічога ня робіць проста так. Калі мы з вамі нарадзіліся на Беларусі,
то Бог ведаў, што менавіта мы, а не хто іншы,
павінны тут жыць і працаваць. Гэта тое самае, што калі садоўнік
разбівае сад, ен ведае, што на Беларусі лепш растуць яблыні, а не
фінікавыя пальмы. Так і Бог. Ен ведае, што стварыў Вас ці мяне
яблыняй і самы лепшы сад для нас – гэта Беларусь, а не Афрыка ці
Сібір, дзе яблыні ўвогуле ня могуць расці, а тым больш, даваць
пленны ураджай!
Колькі
ласкавых слоў можна сказаць аб Беларусі!
Беларусь
– краіна блакітных азер і пушчаў, краіна белага бусла і магутнага
зубра, краіна маленькіх хутаркоў і буйных гарадоў… Зямля, прыгажосць
якой васпявалі знакамітыя песняры беларускай літаратуры, за якую
складалі свае галовы маладыя сыны, аб якой марылі вязні далекай
Сібіры…
Шкада
толькі, што зараз, усе радзей можна знайсці такую шчырую любоў у
сэрцах кожнага з нас…
А што
здарылася? Чаму ўсе часцей чуюцца незадаволеныя галасы моладзі, якія
рвуцца за мяжу, сумныя разважанні бабулек, якія скардзяцца на
цяперашні час, і, наогул, усеаб’емны сорам за краіну, у якой мы
нарадзіліся, выраслі і жывем?
Можа,
проста людзі перасталі любіць, проста, шчыра з замілаваннем…
Але
праблема, здаецца, не ў людзях. У чым мы павінны з вамі?
Можа,
проста мы так і не спазналі нашу краіну, можа проста яшчэ не адкрылі
для сябе ўсе таямніцы скарбніцы, якую прыгатавала для нас беларуская
зямля?...
Так
давайце разам адчынім гэтую “Скарбніцу Беларусі”, якая асвеціць ўсе
таямніцы нашай Радзімы і дапаможа запаліць любоў у нашым сэрцы да
той зямлі на якой мы жывем…
|